Намеснікі старшыні райвыканкама
Цыбулёнак Людміла Фёдараўна нарадзілася 11.07.1975 года ў г. Салігорску. У 1996 годзе скончыла Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2006 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».
З 1999 па 2010 год працавала ў органах выканаўчай улады Салігорскага раёна.
Да прызначэння на пасаду намесніка старшыні Салігорскага райвыканкама па эканоміцы працавала на пасадзе начальніка Салігорскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 2015 г. - намеснік старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.
Алехін Кірыл Аркадзьевіч нарадзіўся 28 кастрычніка 1980
года ў г. Лепель Віцебскай вобласці. Скончыў установу адукацыі "Беларуская
дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» па спецыяльнасці «сельскае будаўніцтва
і добраўпарадкаванне тэрыторыі».
З 2002 года працаваў на розных пасадах у сферах будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Да прызначэння на пасаду намесніка старшыні Салігорскага райвыканкама працаваў намеснікам дырэктара Салігорскага гарадскога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «ЖКГ«Комплекс », начальнікам упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.
8
чэрвеня 2021 г. прызначаны на пасаду намесніка старшыні Салігорскага раённага
выканаўчага камітэта.