1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

"Спадзяюся, што гэта будзе добрым сігналам" - Лукашэнка пра сустрэчу з дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Яўгенам Шаўчэнкам

20.04.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што яго сустрэча з народным дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Яўгенам Шаўчэнкам стане добрым сігналам і будзе садзейнічаць развіццю адносін дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Прыемна з вамі сустрэцца. Аказваецца, ёсць яшчэ ва Украіне людзі, якія паважаюць Беларусь", - прывітаў кіраўнік дзяржавы госця ў Палацы Незалежнасці. 

"Не проста паважаюць, а любяць і цэняць. Для мяне вельмі вялікі гонар з вамі пазнаёміцца, я даўно марыў. Праўда, шчыра", - адказаў Яўген Шаўчэнка. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для яго таксама важна гэта сустрэча. "Па-першае, нагода пагаварыць пра беларуска-ўкраінскія адносіны. Мы, напэўна, мала гаворым апошнім часам наогул на гэту тэму. А калі гаворым, то не заўсёды пазітыўна. Ведаю, што адбываецца на маёй роднай Украіне. Вы ведаеце маё стаўленне да Украіны - не толькі як Прэзідэнта, але і маё асабістае стаўленне. Таму вельмі важна гэта наша сустрэча як такі добры сігнал. Я спадзяюся, што гэта будзе добрым сігналам, зыходзячы з таго, што я ведаю пра вас і вашу пазіцыю наконт беларуска-ўкраінскіх адносін і наогул адносна Беларусі", - сказаў Прэзідэнт. 

Па-другое, кіраўнік дзяржавы разлічвае, што гэта сустрэча стане добрым пачаткам супрацоўніцтва сапраўдных патрыётаў Украіны з Беларуссю. "Мы ніколі нічога не ўтойвалі ад украінскіх нашых сяброў, утойваць не маем намеру і ў далейшым, тым больш ад нашых сяброў. Можа, я думаў, што іх (колькасць. - Заўвага БЕЛТА) зменшылася, але наўрад ці. Напэўна, проста пра іх менш гавораць і яны, магчыма, менш гавораць апошнім часам. Але не думаю, што ў нас там менш сяброў", - заўважыў беларускі лідар.

Усе навіны