У вобласці завяршаюцца сельскагаспадарчыя работы па ўборцы ўраджаю

Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, на сённяшні дзень бульба ўбрана з 99 працэнтаў плошчаў або 7537 га.
Усяго накапана 239,1 тыс. тон другога хлеба. Ураджайнасць склала 317 ц/га.
Набліжаецца да фінішу і ўборка агародніны. Морква, буракі, капуста і цыбуля ўжо ўбраны з 79% плошчаў або 734 га. Сабрана 19 тыс. тон ураджаю.
Усе сілы аграрыяў зараз кінуты і на ўборку кукурузы. Ужо ўбрана 88 працэнтаў плошчаў або 244,7 тыс. га. З іх 206,2 тыс. га былі адведзены пад нарыхтоўку кукурузы на сілас. Усяго ў траншэі закладзена 4,82 млн. тон зялёнай масы. На зерне ўбрана 38,4 тыс. га. Намалочана 264,8 тыс. тон зерня кукурузы.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын паставіў задачу завяршыць асноўныя сельскагаспадарчыя работы ў вобласці да 7 лістапада!
Крынiца: Мінскі аблвыканкам