1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Дэлегат ад Лагойшчыны – на карысць усім была б падтрымка культуры ў вёсцы

29.01.2021

Сярод удзельнікаў шостага Усебеларускага народнага сходу ад Лагойшчыны будзе і культарганізатар Каменскага СК Галіна Паўловіч, якая лiчыць, што на карысць усім была б падтрымка культуры ў вёсцы мясцовымі сельгаспрадпрыемствамі незалежна ад іх форм уласнасці, расказаў vsebel.by.

– Па-першае, што датычыць непасрэдна работнікаў культуры, то яны павінны захоўваць народныя традыцыі, тую багатую спадчыну, якую пакінулі нам продкі. Напрыклад, у Камена амаль усе сцэнарыі святаў ствараюцца на роднай мове. У іх выкарыстоўваецца фальклор, абрады, што існуюць на гэтай зямлі. Дзеці і моладзь акрамя сучаснай цікавяцца і старадаўняй культурай. Па-другое, установам культуры неабходна ўсімі сродкамі ўмацоўваць сямейныя каштоўнасці, прапагандаваць станоўчы вопыт. Па-трэцяе, на карысць усім была б падтрымка культуры ў вёсцы мясцовымі сельгаспрадпрыемствамі незалежна ад іх форм уласнасці, – лічыць суразмоўца,

А яшчэ добра, на яе погляд, мець хоць невялічкі фонд для заахвочвання ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, асабліва самых маленькіх артыстаў. Пакуль для гэтага выкарыстоўваецца спонсарская дапамога, разлічваць на якую даводзіцца не заўсёды. Але самае галоўнае – нельга закрываць установы культуры ў вёсцы, пазбаўляючы людзей магчымасці карысна і цікава адпачываць пасля нялёгкай працы.

Усе навіны