Экспанаты Салігорскага краязнаўчага музея - на V Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"
05.12.2022

3 снежня ў Мінску прайшоў V Нацыянальны форум" Музеі Беларусі", у якім у якасці ўдзельніка прысутнічаў і Салігорскі краязнаўчы музей!
Экспазіцыя музея называецца " Салігорск. Тэрыторыя гасціннасці". Азнаёміўшыся з ёй, наведвальнікі форуму змаглі даведацца пра гісторыю ўзнікнення горада Салігорска. Таксама ўсе мелі пазнаёміцца з матэрыяламі першаадкрывальніка Старобінскага радовішча калійных соляў і разнастайнай прадукцыяй горадаўтваральнага прадпрыемства ААТ "Беларуськалій".
Унікальнасцю экспазіцыі быў вельмі рэдкі экспанат-ракаскарпіён, найстаражытнага прадстаўніка дэвонскага перыяду.
Крынiца: Шахцёр