• Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)
  • Городская панорамаГородская панорама
  • Aрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной солиAрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной соли
  • Здание Солигорского райисполкома Здание Солигорского райисполкома
  • Здание автомобильного и железнодорожного вокзаловЗдание автомобильного и железнодорожного вокзалов
  •  ГУ «Республиканская больница спелеолечения» ГУ «Республиканская больница спелеолечения»
Главная -  Новости -  Новости района

ЗАМЕНА КАЛЕКТАРА

01.02.2017
1 лютага, Салігорск /Уласн. інф./ БУ-149 адкрытага акцыянернага таварыства “Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі” ўзялося за рэканструкцыю калектара па вуліцы Чыгуначнай у Салігорску, якая будзе праводзіцца сёлета ў тры чаргі.

Першая чарга прадугледжвае замену трубаправода ліўневай каналізацыі на жалезабетонныя трубы значна большага дыяметра (агульная будаўнічая даўжыня звыш 1,8 тысячы метраў). Другая чарга будзе звязана з заменай труб цеплавых сетак (зразумела, што раней мая такая работа не стартуе). Падчас трэцяй чаргі будзе пабудавана кабельная лінія электразабеспячэння магутнасцю 0,4 кілавата (даўжыня 2,8 тысячы метраў), а таксама будзе добраўпарадкавана тэрыторыя – з’явяцца новыя парковачныя месцы, тэхнічныя і пешаходныя тратуары, малыя архітэктурныя формы, газоны і дэкаратыўныя кустарнікі.