1
Главная / Район / Геральдика / Гимн г. Солигорска

Гимн г. Солигорска

Гімн г. Салігорска

САЛІГОРСК МАЛАДЫ
Музыка і словы С. Сухамліна

Над палескай зямлёй Беларускіх палёў
Горад крылы ўзняў чысціні,
I сваёю душой
Шчырай і маладой
Ён стварае гісторыі дні.
Быццам кліча ў палёт
Яркіх зор карагод,
Рудніковыя свецяць агні.
Шахты працай жывуць,
Песню славы пяюць,
Як вясновай парой жураўлі.

Прыпеў :

Салігорск малады,
Ты квітней праз гады,
Узыходзь веснавою парой.
Салігорск малады,
Як жа любы нам ты,
Беларусь ганарыцца табой.

Салігорскі народ
Кожны дзень, кожны год
Славы сцяг ганарова нясе.
У кожным граме руды
Рук нястомных сляды.
Тут жывуць і працуюць усе.
Малады, як зара,
Славен ты нездарма,
Заставайся навекі такім.
Каб пачуць кожны змог
Новых звон перамог
У галасах тваіх горных машын.